→ Искусство

Фестываль Дах-Жах-11

13 Июля (вторник), 13:00, Дворец Искусств

«Цёмныя Таямнiцы Мозга» («MAGEIA CEREBRUM»)

Міжнародны фэстываль нененеэксперыментальнага мастацтва «ДАХ» упершыню прайшоў у 2001 г. у берлінскім кунстхаўсе «ТАХЕЛЕС». З таго часу амаль кожны год гэты фэст ладзіцца то ў Мінску, то ў Берліне.

У мінулым, 2009 г., «ДАХ» узняўся на новы ўзровень развіцця, калі згуртаваў вакол сябе творчых асоб з 11 краін свету. У гэтым годзе мы плануем правесці Дах-Жах-11 пад кодавым назовам «Цёмныя Таямнiцы Мозга» («MAGEIA CEREBRUM»).

«Людзі павінны быць удзячнымі прыродзе за тое, што яна зрабіла іх усіх рознымі. Рознымі не толькі вонкава, але по здольнасцях к успрыманню гука, свету, колеру, густу і г.д. Гэта розніца ўспрымання адных і тых жа рэчаў з’яўляецца асноўнай, якая абапіраецца на адукацыю, выхаванне, нагледжаннасць, наслуханнасць… Без разумення ўсіх гэтых умоў нельга ўцямніць такога супярэчвання ў адзнаках адной і той жа з’явы рознымі асобамі, групоўкамі ці грамадамі… Асабліва ўсё гэта тычыцца адзнакі твораў мастацтва, што і малюе агульную карціну ЎСПРЫМАННЯ. З якога боку пажадаеце падыйсці да адзнакі, такую і атрымаеце, бо ў крузе 360° не лічачы секунд! Таму і выбар аднадумцаў вельмі шырокі…»

Традыцыйна ДАХ збярэ шмат мастакоў, якія эксперыментуюць са словам, гукам, жэстам, фарбай…

Экспазіцыя на працягу фестывалю зменіцца тры разы. Музыканты, лiтаратары, пэрформеры i тэатральныя суполкi будуць чаргавацца бесперапынна...

Арганiзатары-пракуратары-ахвяры Мастацтва –
Змiцер Юркевiч (Мітрыч) і Алесь Родзiн (Дзю)

Прэс-аташэ фестывалю па Гардзенскай губернii - Iна Добрыдзень
Загадчыца складам вытанчаных мастацтваў - Лена Карпiлава
Загадчыца складам фота-прадукцыi - Таня Федарэнка

Праграма фестывалю
Aфiцыйны сайт фестывалю

  • 15 июля 2010
  • Автор another

Статистика

15
1129

Фотогалерея

Pagan-folk фест

13 ноября 2009, "RClub"

Фотографии с презентации нового альбома группы Аркона при поддержке Дрыгва, Weeping Twilight, Znich

  • Автор nevr