→ Музыка

Фолк-фэст «Камяніца»

04 Сентября (суббота), 15:00, Строчицы

4 верасня у Музеі народнай архітэктуры і побыту мае адбыцца фолк-фэст «Камяніца». У гэтым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства будуць этна-трыа «Троіца» і гурт «Палац». Сродкі ад продажу квіткоў пайдуць на рахункі музею.

Да хэдлайнераў далучыліся гурты «Маланка Аркестр», Akana, «Бан-Жвірба» і Guda. Адмысловым госцем фэсту стане Лявон Вольскі. Акрамя гэтага плануюцца выступы маладых калектываў (прапановы прымаюцца на мэйл kamyanitsa@gmail.com), а таксама народныя гульні і забавы.

"Мы жадаем паказаць розныя бакі сучаснай беларускай фольк-культуры, таму на фэсце будуць не толькі архаічныя спевы і туга, але і сучасныя эксперыменты і шмат пазітыву, – распавядае каардынатар фэсту Сяргей Чэгрынец. – Таксама наведвальнікі фэсту будуць мець магчымасць аглядзець усю экспазіцыю музею і проста добра пашпацыраваць сярод лугоў і аўтэнтычных драўляных забудоў 18-20 стагоддзяў".

У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе вядомы рок-музыка Лявон Вольскі.

"Запрашэнне было досыць нечаканым, але тым больш цікавым, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Будзем прэзентаваць невялікую адмысловую праграму з акустычнымі інструментамі. Спадзяюся, што фолк-дзеячы не раскрытыкуюць наш эксперымент".

Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо ў 5 кіламетрах ад Мінска (за аўтарынак «Малінаўка»). На маляўнічых лугах пад блакітным небам стаіць унікальная калекцыя помнікаў драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў з усёй Беларусі: дамы і цэрквы, млыны і гаспадарчыя будынкі. Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе звычайны для музею – 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Дарэчы, у гэтым годзе даехаць да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку "Малінаўка-6" (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музею і ад яго з 13 да 22 гадзін будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго да музею і з ад яго можна будзе даехаць аўтобусам №203 ад аўтастанцыі "Паўднёва-Заходняя", які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей і пазней, чым звычайна.

Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце фестывалю. Даведка: (029) 670 13 30, (017) 507 69 37.

  • 26 июля 2010
  • Автор nevr

Статистика

15
1129

Фотогалерея

Весенний Покрутон

11 мая 2011, "Улицы города Минска"

Фотографии с уличного фаершоу: DiGrease's Buffoon Theatre, Muspelheim и другие.

  • Автор nevr